Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыі

Мы добра ведаем, як шчыра, моцна і трагічна кахалі расейскія паэты Цютчаў і Някрасаў, Маякоўскі і Ясенін — а што мы ведаем пра сваіх?

Гісторыі кахання не бываюць простымі. Гэтае незвычайнае пачуцце, якое падпарадкоўвае сабе і чалавечую волю, і чалавечы характар, якое змяняе ландшафты і перакручвае гісторыю, якому немагчыма супрацьстаяць і якое рэдка залежыць ад знешніх, легка кантраляваных прычын.

Ці можа яно ўкласціся ў празрыстую фармулеўку, якую так любяць складальнікі хрэстаматыйных біяграфій: «сустрэліся, ажаніліся, нарадзілі дзяцей»?

Асабліва калі прыходзіць яно да паэта — чалавека, які згодна сваей прыроднай «камплектацыі» перажывае падзеі і пачуцці асабліва эмацыянальна.

З каго пачаць рамантычны расповед пра гісторыі кахання, як не з самага рамантычнага паэта, народжанага на нашай зямлі? Вялікі ліцвін, які аддаў свой выбітны талент, успоены песнямі Наваградчыны, новай радзіме — Польшы, адзін з самых знаных і таленавітых паэтаў пачатку ХІХ стагоддзя, Адам Міцкевіч меў ля сэрца не адну, а некалькі сапраўды драматычных аповесцяў.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіМарыля Верашчак

Ягонае юнацкае каханне да Марылі Верашчакі, якая выйдзе замуж за іншага, але ўсе жыцце будзе апекавацца Міцкевічам і ягонымі сябрамі — гісторыя даволі вядомая, а вось пра каханне дарослае, пазбаўленае ўжо напрасных спадзяванняў і летуценных абяцанак, каханне не на жыцце, а на смерць — ведаюць не ўсе.

Яе звалі Марыя — як і тую, першую, назаўжды каханую прыгожым першым каханнем.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіМарыя Шыманоўская

Яна ведала, што нараджае ў мужчынах жарсць. Вакол яе заўседы было шмат мужчын, платанічна закаханых у яе талент, прыгажосць і харызму.

Сам імператар Мікалай І выпісаў яе з Варшавы ў якасці першай піяністкі Іх Вялікасці Імператрыц.

У Пецярбурзе у 1828 годзе не было салона шматлюдней за яе салон: няхай не па колькасці, але па якасці гасцей.

Мікалай Карамзін, Аляксандр Пушкін, Дзяніс Давыдаў, Аляксандр Грыбаедаў, Францішак Малеўскі, Валенці Ваньковіч, Адам Міцкевіч — уся краса тагачаснага вышэйшага мастацкага і інтэлектуальнага свету збіралася ў Шыманоўскай.

Ей гэта было не ў навіну: калі Марыя Шыманоўская гастралявала па Еўропе, ў Германіі сярод натхненых прыхільнікаў яе таленту апынуўся сам Гетэ.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіМарыя Шыманоўская

Гэта было сапраўды дарослае і сапраўды шчырае каханне.

Марыя, якая спазнала ўжо ўсе выгоды і няшчасці сямейнага жыцця, нарадзіла мужу трох дачок і развялася з ім, пераадолеўшы і супраціў царквы, і непаразуменне свайго атачэння.

І Адам — высланы паэт, які страціў Радзіму, каханую, магчымасць быць ля сяброў і паплечнікаў, які быў вымушаны жыць на чужыне, сярод іншай мовы, іншай культуры, іншых, як ен і ягоныя сябры, людзей. Марыя, народжаная Валоўска, варшаўская прыгажуня, жанчына выбітнога мастацкага таленту — яна была для яго сваей.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіАдам Міцкевіч

Яна памерла раптоўна, нечакана — у 1831 годзе, падчас эпідэміі халеры. Адама побач не было — ен выехаў з Пецярбургу літаральна за некалькі дзен да таго, як імператар папісаў загад аб забароне выезду для апальнага паэта.

Існуе легенда, вельмі падобная на праўду — пра тое, што апошняй сваей воляй праз Францішка Малеўскага Марыя папрасіла Адама ажаніцца на яе дачцэ — бо трое дзяўчат заставаліся пасля яе смерці поўнымі сіратамі. Францішак Малеўскі ажаніўся на старэйшай Алене. Адам — на Цэліне.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіЦэліна

Гэтая гісторыя таксама не была шчаслівай: праз шэсць год пасля вяселля Цэліна Міцкевіч страціла розум — з 1838 года ў яе пачаліся прыступы, ў якія яна не памятала ані сабе, ані блізкіх, сыходзіла з дому, рабіла незразумелыя ўчынкі.

Міцкевіч вельмі пакутаваў — клопат пра чатырох дзяцей і хворую жонку забіраў сілы і ў яго.

Ен памер праз восем месяцаў пасля смерці Цэліны — у Стамбуле, падчас — о, гэтыя рыфмы лесу! — эпідэміі халеры, якая напаткала яго за зусім непаэтычным заняткам: зборам сродкаў на ўзбраенне польскай арміі, якая мелася ўступіць у бойку з Расійскай імперыяй у Крымскай вайне.


Мяняецца час — не мяняецца каханне. За тое шчасце, якім яно ўмее насычаць усяго толькі моманты, даводзіцца расплочвацца днямі, тыднямі, месяцамі роспачы.

Уладзімір Жылка, адзін з самых прыгожых і вытанчаных паэтаў беларускіх дваццатых, доўга шукаў тую, з якой можна было падзяліць паэтаў лес і паэтаў недасканалы быт.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіУладзімір Жылка

Падчас рэвалюцыі ен апынуўся ў той частцы Беларусі, якая была акупавана Польшчай, вучыўся ў Празе, і ў Савецкую Беларусь пераехаў, паверыўшы беларусізацыі, творчаму ўздыму беларускай літаратуры, які сапраўды панаваў тады на беларускім Усходзе, і абяцанкам бальшавіцкай прэсы.

Ен доўга быў нібыта чужым, ніяк не мог прызвычаіцца да камсамольскай паўсядзеннасці, якія панавала тады ў Менску. Нарэшце — адшукаў свае каханне. Здаецца, яе звалі Рыта — прыгожая, меднавалосая, тонкая.

«Любіць мяне», — пахваліўся Жылка ў лісце сябрам.

Пэўна ж, любіла — яго немагчыма было не любіць. Але калі любіш — трэба рыхтавацца да выпрабаванняў. Праз год пасля таго, як Жылкі распісаліся, паэт захворвае на сухоты. Хвароба адразу кідаецца на яго з усей сваей моцай. Яны яшчэ едуць разам у Ялту — Рыта спрабуе выратаваць мужа.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыі

Але па вяртанні Жылку чакае арышт, год следства — і высылка ва Ўржум. У Рыты і Уладзіміра — ужо дзіця, дачка Наталька. Сяброўкі яе па няшчасці — жонкі высланых Дубоўкі і Бабарэкі, таксама з дзецьмі — збіраюцца і едуць за любымі ў Сібір. Рыта — думае.

І яшчэ думае, і яшчэ. Покуль Жылка кашляе крывей ва Уржуме яна ніяк не можа вырашыць, ці сапраўды яна кахае яго да такой трагічнай вышыні.

Нарэшце, кінуўшы Натальку Жылкавай маці, яна едзе ва Уржум. Не для таго, каб застацца. Для таго, каб сказаць:

«Я болей цябе не люблю».

Да дачкі яна таксама не вернецца. А Жылка праз год памрэ ад сухотаў.


А гэтая гісторыя разгарнулася зусім побач ад Жылкаў — літаральна ў той жа самай прасторы. Жылка з Рытаю (а мо, яе звалі неяк інакш?) нават жылі нейкі час ў кватэры, у якую іх пусцілі сябры, Язэп і Стася Плашчынскія.

Ен, знакаміты ўжо тады паэт Язэп Пушча, вучыўся ў Ленінградзе, Стася паехала да яго, кватэра стаяла пустой — што прападаць.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыі

Пазнаеміліся Язэп са Стасяй больш чым звычайна.

Сяброўка Стасі, Іда, дачка начальніка Слуцкай пошты, паклікала яе на сустрэчу з менскімі пісьменнікамі, якія прыехалі ў Слуцк выступаць на літаратурнай вечарыне. Пісьменнікі — маладыя, прыгожыя, вольныя амаль ад усіх абавязкаў, акрамя абавязку заўважаць прыгажосць маладых дзяўчат, былі ачараваныя новымі знаемымі:

усе тры дні, якія правялі яны ў Слуцку, прайшлі ў бясконцых шчаслівых блуканнях па горадзе і рамантычных ваколіцах: Кузьма Чорны з Ідаю, Язэп Пушча — са Стасяю.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіЯзэп Пушча ў маладосці

З’ехалі. Тыдзень прайшоў як у тумане: усе, мабыць, скончылася шчасце. Але праз тыдзень прыбегла да Стасі Іда: хутчэй на пошту, тэлефануе Пушча, шукае цябе. Тады ен і запрапанаваў ей стаць ягонай жонкай. І яна менавіта тады пагадзілася.

У 1930 Язэпа арыштавалі — і Стася, дачакаўшыся выраку, паехала з мужам у высылку. Увесь гэты няпросты шлях яны прайшлі разам — разам і вярнуліся ў 1956-м, пасля смерці Сталіна і пачатку працэса рэабілітацыі, у Менск.

Якое яно, каханне па-беларуску? Тры драматычныя гісторыіЯзэп і Стася

Вельмі рознае яно бывае, каханне. Галоўнае — каб яно заўседы было.